Віртуальнае Мсціслаўскае Ваяводства

 

Паводле Апаведу Мінулых Гадоў: радимичи же и вятичи - от рода ляхов. Были ведь два брата у ляхов - Радим, а другой - Вятко; и пришли и сели: Радим на Соже, и от него прозвались радимичи, а Вятко сел с родом своим по Оке, от него получили свое название вятичи. Ляхі гэта захаднія славяне: сели на Висле и прозвались ляхами, а от тех ляхов пошли поляки, другие ляхи - лутичи, иные - мазовшане, иные - поморяне. Але ад пачатку дзяржаўнасці тыя зямлі звязаны былі з Беларуссю: другое (княжение) на реке Полоте, где полочане. От этих последних произошли кривичи, сидящие в верховьях Волги, и в верховьях Двины, и в верховьях Днепра, их же город - Смоленск; именно там сидят кривичи. (Тексты прыведзены паводле http://old-russian.chat.ru/01povest.htm)

У 1136 годзе ўпершыню ўзгадваецца горад Мсціслаў, адзін спасярод удзелаў Смаленшчыны.

У 1346 годзе Смаленшчына заключае хаўрус з Вялікім Княствам Літоўскім. Першая "пагоня" смалян на нямецкіх крыжакаў.

У 1370 годзе мсціслаўскім князям прызначаны Карыгайла Альгердавіч (у хрышчэнні - Казімір). Пасля яго, у 1380 годзе, ягоны брат Лугвень, у хрышчэнні - Сямён. Ён стаў сапраўдным гаспадаром і абаронцам Мсціслаўшчыны.

Будуе манастыры ў Пустынках і Ануфрыеве.

Абараняе Мсціслаў перад вераломнымі смалянамі ў 1386 годзе.

Вядзе мсціслаўцаў пад Грунвальд у 1410 годзе.

Калі памірае ў 1430 годзе, мсціслаўскае княства мае ўжо сваю "марку".

Але ў 1514 годзе, падчас вайны Вялікага Княства Літоўскага з Масквой, тагачасны князь мсціслаўскі пераходзіць на другі бок і паддае княства Маскве. Ягоная сястра Юліяна не дапушчае таго і даруе княства вялікаму князю і каралю Польшчы Жыгімонту. Той аддае ёй у арэнду як каралеўскае староства. Пасля люблінскай уніі ў 1569 годзе староства пераўтвараецца, як належыць даўняму удзельнаму княству, у ваяводства. 

 

У 1634 годзе горад Мсціслаў атрымлівае магдэбургскае права і герб - "Малую Пагоню": збройную руку Божага Провіду, які карае таго, хто пасягаецца на пачэсны горад.

У тымжа годзе праваслаўныя, якія не прыступілі да царкоўнай берасцейскай уніі (мсціслаўскае ваяводства ўчыніла гэта агульна ў 1601 годзе), атрымліваюць уласную царкоўныю адміністрацыю - мсціслаўскую і магілёўскую епархію. Дагэтуль належылі яны смаленскай (да 1514 года), а пасля - полацкай епархіі. У 1638 годзе заснавана смаленскае каталіцкае біскупства, але Мсціслаў застаўся пры віленскай дыяцэзыі. У 1773 годзе была створана каталіцкая магілёўская мітраполія.

 

У 1602 годзе існуе ўжо на сённяшнім месцы рыма-каталіцкі касцёл ў Мсціславе.

У 1617 годзе прыбываюць у той касцёл манахі - кармеліты. Яны будуюць сённяшні храм.

У 1676 годзе дамініканцы будуюць касцёл на месцы, дзе зараз пажарная вежа.

У 1680 годзе прыбываюць езуіты.

У 1727 годзе бернардзінцы будуюць касцёл Маці Божай Анельскай.

Былі яшчэ манастыры сясцёр-марыявітак і сясцёр міласэрнасці.

У 1820-1836гг. усе яны выгнаны ўладамі.

 

Прыйшлі і больш цяжкія пераследы пасля кастрычніцкай рэвалюцыі. 6 снежня 1937 года як апошні каталіцкі святар ў савецкай Беларусі быў расстраляны ксёндз Міхал Варнас, настаяцель мсціслаўскага касцёла.

Суполка веруючых адрадзілася у 1992 годзе. У 1997 годзе нам аддалі знішчаны касцёл. Мы вельмі жадалі яго атрымаць, але рэстраўрацыйныя працы, у якіх мы па большай частцы вымушаны лічыць толькі на свае магчымасці, патрабуюць яшчэ шмат часу. 

Сайт управляется системой uCoz